Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пры вашай падтрымцы больш сталых людзей атрымаюць магчымасць не дажываць, а жыць актыўна, годна і цікава, навучацца і прыносіць карысць грамадству.

На вэб-пляцоўцы Талака створаная спецыяльная старонка, праз якую лёгка і проста зрабіць ахвяраванні ў любым памеры на карысць праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

З вашай падтрымкай мы часткова кампенсуем выдаткі на арэнду памяшканняў, у якіх праводзяцца заняткі, камунальныя паслугі, канцтавары, матэрыялы для заняткаў (падручнікі, раздрукоўкі).

За два месяцы правядзення кампаніі па зборы ахвяраванняў мы спадзяемся сабраць суму ў памеры 14 000 рублёў.

Гэта дазволіла б нам істотна зменшыць памер аплаты за навучання ва УЗВ, што зробіць нашую праграму яшчэ больш даступнай для сталых гарадзенцаў.

Калі ласка, перашліце спасылку на гэтую інфа сваім сябрам і знаёмым, якія як і мы лічаць, што сталыя людзі павінны мець магчымасць для самарэалізацыі, адчуваць сябе патрэбнымі грамадству!

Юбілейны дзесяты акадэмічны год УЗВ распачнецца 4 кастрычніка.

Набор студэнтаў будзе доўжыцца з 3 да 14 верасня бягучага года.

Яшчэ запісы