Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Дзве прадстаўніцы распавялі пра досвед працы “Універсітэту Залатога Веку” на міжнароднай навукова-практычнай канфэрэнцыі “Калі кажа гісторыя: рэаліі мінулага і цяперашняга” 29 красавіка 2017.

Выкладчыца курса “Наш Радавод” Любоў Зорына выступіла з дакладам “Досвед вядзення курса па гісторыі генеалогіі сям’і для слухачоў “Універсітэта Залатога Веку”, а каардынатарка валанцёрскага “Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення” Ганна Барадзіна распавяла пра “Міжпакаленчыя кінапаказы для захавання памяці і ўсталявання міжпакаленчага дыялогу”.

Удзельнікі канферэнцыі зацікавіліся працай “Універсітэту Залатога Веку” і ініцыятывамі праграмы па захаванні гістарычнай памяці.

Па выніках канферэнцыі быў выдадзены зборнік з дакладамі і матэрыяламі, азнаёміцца з кнігай можна ў офісе ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Канферэнцыя была зарганізаваная Гродзенскай раённай жаночай арганізацыяй “Надзея” ГА “Беларускі саюз жанчын” пры падтрымцы Фонда “Памяць, адказнасць і будучыня” і міжнароднага грамадскага аб’яднання “Узаемапаразуменне”.

 


Яшчэ запісы