Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

14 красавіка адбыўся вясновы Вольны Кірмаш УЗВ.

Мерапрыемства сабрало не толькі людзей, якія хацелі абмяняцца рэчамі, але і тых, хто хацеў больш даведацца пра экалагічны лад жыцця. Слухачкі курса “Экаспажыванне” падрыхтавалі розныя майстар-класы, якія дапамаглі ўдзельнікам даведацца больш пра карысныя экалагічныя звычкі.

Праграма Вольнага кірмашу была вельмі насычанай: 

  • Ларыса Кіркевіч падзялілася хітрыкамі развядзення фіалак.
  • Вера Кузовіна распавяла, як чытаць этыкеткі і набываць здаровую ежу.
  • Ірына Сідзюк паказала, як эфірныя алеі могуць уплываць на здароўе і настрой.
  • Тамара Паўловіч распавяла пра тое, ці можна піць ваду з-пад крана і ці патрэбны нам фільтры для вады.
  • Вольга Тарасюк, студэнтка ГрДУ, паказала, як можна самастойна зрабіць фільтр для вады.
  • Яна Камароўская, выкладчыца курса “Экаспажыванне”, правяла дэгустацыю гарбат, з рознымі відамі лекавых зёлак.

Усе майстар-класы выклікалі вялікую цікаўнасць і сабралі шмат удзельнікаў.

Гэтым разам удзельнікі мерапрыемства прыносілі не толькі рэчы і абутак, але і розныя ўпрыгожванні, розныя віды насенняў і раслінаў, кнігі і нават ракушкі з мора.

Вольны кірмаш будуецца на трох асноватворных прынцыпах: скарачэнне спажывання і яго ўсвядомленасць, паўторнае выкарыстанне рэсурсаў, іх перапрацоўка.

Рэчы, якія засталіся пасля Кірмашу, будуць перададзены людзям, якія маюць у іх патрэбу.

Вольны кірмаш арганізавалі выкладчыцы і студэнткі курса “Экаспажыванне”, партнёрам гэтых заняткаў выступае вядомая гарадзенская фірма «Біган».

Усе фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець у альбоме.

Яшчэ запісы