Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

7 лютага студэнты і студэнткі, якія вывучаюць ангельскую мову ва “Універсітэце Залатога Веку” паразмаўлялі праз скайп са слухачамі “Універсітэта Трэцяга Веку” з Бэкансфілду (Англія). Сёння студэнты размаўлялі на розныя тэмы: абмеркавалі надвор’е, а таксама кожны распавёў пра сваю сям’ю і хобі.

З Бэкансфілдскім УТВ мы сябруем з 2014 года, рэгулярна наладжваем скайп-масты, а ў кастрычніку 2015 года брытанцы наведалі студэнтаў УЗВ у Гродна. Пачытаць пра гэтую сустрэчу можна па спасылцы.

Пасля скайп-сустрэчы,  Сандра – каардынатарка сустрэч у Брытаніі, даслала нам ліст :“First of all I would like to thank Olga and those who came in yesterday for our SKYPE session. We were very impressed with the standard of English. We are keen to continue the sessions as we appreciate how valuable it is for your English learners to communicate with English people and we also learn a lot and enjoy the interaction”. Пераклад: “Перш за ўсё я хацела бы падзякаваць Вользе і тым, хто прыйшоў учора на нашу скайп-сустрэчу. Мы былі вельмі ўражаныя ўзроўнем ангельскай мовы. Мы зацікаўлены, каб працягнуць заняткі, бо мы разумеем, наколькі гэта важна для тых, хто вывучае ангельскую, камунікаваць з носьбітамі мовы, і мы таксама шмат даведваемся і атрымліваем асалоду ад узаемадзеяння”.

Такія рэгулярныя зносіны з носьбітамі мовы – выдатны спосаб палепшыць веды ангельскай мовы. Слухачы УЗВ заўсёды прымаюць актыўны ўдзел у скайп-сустрэчах, распавядаюць пра сваё жыццё і задаюць пытанні.

Даведацца больш пра ўдзельнікаў брытанскай групы і паглядзець прывітальнае відэа можна ў артыкуле Linking With Belarus.


Яшчэ запісы