Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Сябры Рады “Універсітэту Залатога Веку” абмеркавалі падрыхтоўку да набору слухачоў праграмы на 2017-2018 гг.

У час сустрэчы былі ўзгодненыя ключавыя даты, звязаныя з падрыхтоўкай да адкрыцця ўжо дзевятага акадэмічнага года УЗВ.

Ужо з пачатку верасня сябры Рады распачнуць дзяжурствы па прыёме тэлефанаванняў ад патэнцыйных слухачоў, а таксама будуць рыхтавацца да прэзентацый праграмы УЗВ, запланаваных на 18-22 верасня.

Сябры Рады УЗВ Мікалай Халянкоў, Ларыса Ганчар і Ларыса Кіркевіч радыя бачыць адзін аднаго пасля летніх канікул

Інфармацыйная кампанія па наборы студэнтаў УЗВ распачнецца з 28 жніўня.

Запіс кандыдатаў на навучанне будзе адбывацца з 4 верасня.

Урачыстае адкрыццё новага навучальнага года запланавана на 5 кастрычніка.

У час першага пасля канікул паседжання Рады знайшлося часу і на цёплыя неафіцыйныя моманты.

Так, віншаванні і падарункі атрымалі сябры Рады, якія нарадзіліся ў траўні-жніўні бягучага года.

Удзельнікі сустрэчы таксама ахвотна дзяліліся адзін з адным навінамі пра тое, чым жылі гэтым летам.

Тэрмін паўнамоцтваў дзеючай Рады УЗВ сканчаецца ў лістападзе бягучага года.

Выбары новага складу самакіравання будуць арганізаваныя на адной з агульных сустрэч студэнтаў УЗВ-9.

 

 

 

Яшчэ запісы