Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Прадстаўніца Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (WHO) падчас вэбінара 28 лютага распавяла пра актуальны стан і планы на будучыню Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцей, прыязных да сталых людзей. Ганна Барадзіна дзеліцца пачутым.

Выступоўцай на семінары была спадарыня Алана Офісэр, Галоўная дарадца па здароўі дэпартаменту сталення і жыццёвага цыклу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (WHO). Дапамагала і адказвала на частку пытанняў доктар Джэйн Баррат, Генеральная сакратарка Міжнароднай федэрацыі па сталенні (IFA), суарганізатараў вэбінара.

Выступоўца нагадала пра прыярытэты і шляхі да здаровага сталення, вызначаныя ў Глабальнай стратэгіі і плане дзеянняў па пытаннях старэння і здароўя СААЗ, прынятай у траўні 2016 года і пакрэсліла, што здаровае сталенне – прыярытэт для Сусветнай арганізацыі аховы здароўя.

Актуальны стан і планы на будучыню Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцей, прыязных да сталых людзей

Асаблівая ўвага ў новай стратэгіі надзяляецца развіццю сферы функцыянальных магчымасцяў сталых людзей, якая развіваецца наступнымі крокамі:

  • Найперш задаволіць базавыя патрэбы (фінансавыя, бяспека)
  • Патрэбы ў навучанні, развіцці і прыняцці рашэнняў
  • Мабільнасць
  • Здольнасць будаваць і ўтрымліваць адносіны
  • Рабіць унёсак у грамадства

Адно з важных дасягненняў СААЗ і Глабальнай сеткі, на думку спадарыні Офісэр – міжнародная падтрымка і прызнанне важнасці і прыярытэтнасці тэмы здаровага сталення на сусветным узроўні.

На дадзены момант СААЗ арыентуецца на наступныя візію, місію і задачы ў сваёй дзейнасці па накірунку здаровага сталення:

Візія – кожны горад і супольнасць хоча быць больш прыязным да сталых людзей.

Місія – дапамагаць гарадам і супольнасцям па ўсім свеце быць больш прыязнымі да сталых людзей:

  • натхняючы на змены, паказваючы, што і як можа быць зроблена ў гэтым накірунку;
  • злучаючы гарады і супольнасці па ўсім свеце, каб аблегчыць абмен інфармацыяй і досведам;
  • падтрымліваючы гарады і супольнасці ў пошуку адпаведных інавацыйных і рэалістычных вырашэнняў.

Сферы, якія арганізацыя і Глабальная сетка збіраюцца развіваць у бліжэйшы час – узмацненне адносінаў, стратэгічнага партнёрства, міжнацыянальных даследванняў і даследчых існтытутаў; перагляд механізмаў ўступлення, узмацненне міжсектарнай супрацы; развіццё платформы для абмену досведам паміж гарадамі і супольнасцямі, інавацыямі, нэтворкінгу.

Мапа Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцей, прыязных да сталых людзей, на сённяшні дзень налічвае 380 гарадоў і супольнасцяў у 37 краінах, пакрываючы каля 134 мільёнаў чалавек.183 чалавекі з розных куткоў свету паўдзельнічалі ў вэбінары, зарганізаваным Міжнароднай федэрацыяй па сталенні (IFA). Пасля прэзентацыі спадарыні Офісэр удзельнікі задавалі пытанні пра інтэграцыю Сеткі з іншымі сусветнымі сеткамі гарадоў (Smart cities, Healthy cities), пераклады стратэгій і лепшых практык на розныя мовы, і нават пра дзейнасць універсітэтаў, прыязных да сталых людзей.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” у Гродне прасоўвае тэму прыязнасці гарадоў да сталых людзей і лічыць, што Гродна мае ўсе шанцы стаць першым у Беларусі горадам, прыязным да сталых людзей.

Наступны вэбінар, прысвечаны індыкатарам, па якіх ацэньваецца прыязнасць да сталых людзей, адбудзецца ў красавіку. Прамоўцай будзе эксперт з Цэнтру развіцця здароўя СААЗ у Кобэ, Японія. Сачыце за навінамі і запісвайцеся на вэбінар (па-ангельску) на сайце Міжнароднай федэрацыі па сталенні.