
Пра псіхічнае здароўе, пра тое, як яго падтрымліваць і як не шкодзіць яму, распавёў 24 студзеня студэнтам “Універсітэту Залатога Веку” псіхолаг Павел Джулай.
Павел працуе медыцынскім псіхолагам у адным з гарадзенскіх шпіталяў, да нядаўняга часу быў галоўным медыцынскім псіхолагам Гарадзеншчыны, выкладае на факультэце псіхалогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
З першых хвілін лекцыі выступоўца захапіў увагу слухачоў цікавымі фактамі, прыкладамі, аналогіямі пра важнасць інфармацыйнай і эмацыйнай дыеты, кантролю за рытмам уласнага жыцця, разуменне мэтаў камунікацыі з іншымі людзьмі.
Асаблівая ўвага ў час выступу была нададзеная таму, якім чынам мы самі спрыяем пагаршэнню свайго псіхічнага здароўя, на што варта звяртаць увагу, каб прадухіліць псіхалагічныя праблемы, як можна дапамагаць сабе захоўваць псіхічную стабільнасць і ў якіх выпадках варта звяртацца па дапамогу да спецыяліста.
Мы падрыхтавалі невялікую падборку цытат з выступу Паўла.
Гартайце таксама падрыхтаваную нашым спікерам прэзентацыю.
Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.