Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

17 красавіка,  з нагоды Вялікдня, вакальная група УЗВ наведала псіханеўралагічны дом-інтэрнат з канцэртам і салодкімі пачастункамі.

Студэнты УЗВ актыўна далучыліся да акцыі і прынеслі шмат пірагоў, велікодных кулічоў а таксама перадалі памперсы для дарослых.

Вакальная група падрыхтавала песні-вяснянкі і прыгожыя вершы. Да канцэрту далучыліся і жыхары інтэрната, якія таксама спявалі песні і чыталі вершы. Для іх вельмі важны менавіта такі фармат сустрэч, каб яны мелі магчымасць не толькі паслухаць, але і выступіць.

Удзельніцы вакальнай групы УЗВ і дырэктарка ўстановы Тэрэза Іванаўна Жукоўская.

Такія віншаванні сталі традыцыйнымі. Слухачы УЗВ ужо некалькі гадоў апякуюцца Мураванскім інтэрнатам, і наведвалі яго жыхароў  не толькі з творчымі віншаваннямі, але і збіралі мяккія цацкі і памперсы.

Яшчэ запісы