Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

12 студзеня творчая група УЗВ прыехала ў госці да падапечных з Мураванскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната.

Такія віншаванні сталі традыцыйнымі для  УЗВ – кожны навучальны год некалькі разоў студэнты наведваюць жыхароў Мураванкі і перадаюць віншваванні і пачастункі.

Уздельніцы творчай групы УЗВ: Святлана Налобіна, Ларыса Кіркевіч, Ала Зайко, Тамара Эльяшэвіч і Марыя Сілюк.

У гэты раз слухачы УЗВ сабралі 111 рублёў, на якія яны набылі розныя салодкасці. Акрамя пачастункаў для сяброў з Мураванкі перадалі паштоўкі, якія падпісалі на Каляднай вечарыне.

Жыхары Мураванкі з паштоўкамі ад слухачоў УЗВ

У гэтым разе сябры з Мураванкі падрыхтавалі не толькі песні і вершы, але і свой спектакль, які паказалі на сяброўскай сустрэчы.

Удзельнікі спектаклю

Наступная паездка ў Мураванку запланавана на красавік 2018.

Яшчэ запісы