Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На чарговай агульнай лекцыі 4 красавіка было па-святочнаму весела і цёпла: віншавалі юбіляраў дзясятага набору УЗВ.

Вясновыя юбіляры УЗВ-10

Шчыра і прыгожа вялі святочную лекцыю слухачы УЗВ Ала Дзенісенка і Галіна Яніцкая.

Вядоўцы святочнай сустрэчы

Каб свята прайшло весела і непаўторна, слухачы УЗВ аднесліся да мерапрыемства крэатыўна.

Танцоры УЗВ-10

Адным з самых яркіх выступаў быў танец “Самба” у выкананні студэнтак курса “Дзіва-Лаціна”.

Апладысменты пасля танца не сціхалі вельмі доўга.

Пасля, каб настрой у нашых юбіляраў не знізіўся, з іскрынкай ў вачах зтанчылі нашы “рокенрольшчыцы”.

Душэўна і, па-вясноваму ярка, выступіў хор “УЗВышша”. Для удзельніц хора гэты выступ стаў своеасаблівай справаздачай  за ўвесь навучальны год.

Пасля агульнай віншавальнай лекцыі нашы слухачы падзяліліся сваімі ўражаннямі.

Больш фота глядзіце па сапсылцы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы