Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

9 сакавіка адбылося традыцыйнае віншаванне юбіляраў УЗВ – людзей, якія ў перыяд з канца лістапада да сакавіка адзначылі круглыя даты з моманту нараджэння.

Святочны канцэрт складаўся з танцавальных нумароў, урачыстых песень і вершаў.

Віншаванне юбіляраў УЗВ from Third Sector
Вядучыя імпрэзы Міраслаў Паўловіч і Уладзімір Рунге знайшлі для кожнага юбіляра цёплыя словы і віншаванні. Творчымі падарункамі для юбіляраў сталі песні ў выканнані вакальнай групы УЗВ і хору ветэранаў, танцавальныя нумары ад творчай групы “Натхненне” ТЦСАН Ленінскага раёну і вершы ў выкананні Леаніда Лойка.
Таксама на свята былі запрошаны падапечныя Цэнтру міжпакаленчага паразумення, якіх павіншавалі валанцёры.
Вланцёрка Цэнтру Міжпакаленчага Паразумення Ларыса Кіркевічч віншуе падапечную Марыю Матрынаву
Такія вечарыны – гэта добрая традыцыя УЗВ, якая існуе ўжо некалькі гадоў. Два разы на год ладзяцца святочныя імпрэзы з віншаваннямі юбіляраў.
Каманда «Універсітэту Залатога Веку» ад усяго сэрца віншуе юбіляраў, жадае здароўя, радасці і натхнення ва ўсіх справах!

Яшчэ запісы