Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Cвяточная сустрэча, прысвечаная Міжнароднаму жаночаму дню, адбылася 7 сакавіка ва “Універсітэце Залатога Веку”.

Урачысты канцэрт вялі Таццяна і Мікалай Халянковы.

Яны душэўна павіншавалі нашых слухачак са святам і задалі адпаведны настрой імпрэзе.

Верш у падарунак ад Алы Петрушкевіч

Віншавальную праграму працягнула дэфіле, падрыхтаванае студэнткамі УЗВ.

Традыцыйна для дэфіле нашыя студэнткі падрыхтавалі адмысловыя строі

Курс “Дзіва-Лаціна” прадставіў удзельнікам сустрэчы танец “Бачата”.

Танцуе Дзіва-Лаціна

На заканчэнне дуэт Таццяны і Паўла Салаўёвых прадставілі сваю музычную праграму “Сэрца не астыне”.

Каманда “Універсітэту Залатога Веку” шчыра віншуе ўсіх жанчын з Міжнародным днём жаночай салідарнасці!

Больш фота з сустрэчы глядзіце па гэтай спасылцы.

 

Яшчэ запісы