Пазнаёміліся з калегамі з Германіі

Пазнаёміліся з калегамі з Германіі

4 траўня адбылася сустрэча са сталымі людзьмі з Нямечыны, якія вывучаюць англійскую мову.

Заняткі праходзяць у горадзе Кам (Баварыя) на базе народнага ўніверсітэту.

Народны універсітэт — гэта сетка навучальных устаноў для дарослых, якая арганізуе і праводзіць розныя адукацыйныя курсы і мерапрыемствы.

Прадстаўніца УЗВ Варвара Злобіна пазнаёмілася з выкладчыцай Петрай Солднер і ўдзельніцамі курсу, распавяла пра дзейнасць УЗВ і адказала на пытанні пра Беларусь.

Папярэдне удзельніцы сустрэчы дамовіліся пра арганізацыю перапіскі паміж слухачамі УЗВ і ўдзельніцамі курсу. Такая камунікацыя дазволіць палепшыць веданне англійскай мовы і будзе добрай практыкай карыстання мовы.

Сустрэча адбылася ў межах стажыроўкі для удзельнікаў праекту «Вучыцца, каб дзейнічаць», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і DVV International. Праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (ФРГ) у РБ у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы і Народным універсітэтам г.Кам (Германія).

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.