Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

22 лютага адбылася агульная лекцыя, на якой былі прэзентаваны вынікі даследвання якасці жыцця студэнтаў праграмы УЗВ, іх фізічнага і псіхічнага стану.

Таксама на лекцыі Жанна Швед, выкладчыца кафедры прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў ГрДМУ, распавяла пра параметры і ўмовы якасці жыцця сталых людзей як асаблівай катэгорыі, якая патрабуе пільнай увагі з боку дзяржаўнага кіравання.

Жанна прадставіла аналіз дзейнасці дзяржавы па стварэнні ўмоў жыцця для сталых грамадзян, а таксама разгледзіла перспектывы павышэння якасці іх жыцця. Закранула аспекты дзейнасці па маніторынгу і паляпшэнню якасці жыцця сталых грамадзян, ініцыятывы грамадскіх арганізацый сацыяльнай накіраванасці.

Слухачы УЗВ вельмі зацікавіліся вынікамі даследвання, якое прадставіла Жанна, пасля агульнай лекцыі яны падыходзілі да лектаркі і задавалі пытанні. Жанна адзначыла, што паралельна яны праводзілі даследванні і з іншымі сталымі людзьмі, вынікі студэнтаў праграмы УЗВ даследчыкі прызналі ўзорнымі, бо па ўсіх паказчыках яны лепш за вынікі іншых груп.

Падчас лекцыі Жанна звярнула ўвагу на прафілактыку дэпрэсіі, падрабязна распавяла пра выяўленне ранніх прыкметаў дэпрэсіі ў сталым узросце.

Якасць жыцця сталых людзей from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

 

Акрамя гэтай лекцыі Жанна Швед праводзіла некалькі заняткаў для студэнтаў УЗВ. Заняткі праходзілі ў межах курсу “Навука дзеля жыцця”.

Даследванне ад кафедры прапедэўтыкі ўнутраных захворванняў ГрДМУ працягваецца. Усе ахвотныя паўдзельнічаць у анкетаванні, могуць атрымаць апытанкі на офісе праграмы УЗВ.

Яшчэ запісы