Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

30 сакавіка ва “Універсітэце Залатога Веку” адбылася прэзентацыя першых вынікаў вялікага сацыялагічнага даследвання, якое было праведзена ў траўні-лістападзе 2017 года.

Даследванне адбылося ў межах праекта “Падтрымка рэалізацыі Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, які фінансуецца ЮНФПА, урадам Расійскай Федэрацыі і ЮНІСЭФ. У ім прыняло ўдзел 10000 жыхароў Беларусі ўзростам 18-79 гадоў. Мэта даследвання: разгледзець структуру сям’і, сямейныя зносіны, нараджальнасць у сацыяльна-эканамічных умовах, якія змяняюцца.

Першыя вынікі даследвання прадставіла слухачам УЗВ Мар’яна Сакалова, эксперт Фонда ААН па народанасельніцтве, кіраўнічка праекта.

Больш падрабязна з прадстаўленымі дадзенымі можна азнаёміцца ў прэзентацыі:

Святлана Белаш, кансультант аддзела народанасельніцтва, гендэрнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, распавяла пра дэмаграфічныя выклікі сучаснага грамадства.

Частку планшэтаў, з дапамогай якіх рабілася даследванне, падарылі Цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гродзенскай вобласці, а таксама нашаму “Універсітэту Залатога Веку”.

Яшчэ запісы