Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

11 студзеня адбылася першая агульная лекцыя пасля канікул. Так слухачы УЗВ адзначылі пачатак другога семестра.

Лектарам стаў Беніямін Ерузалім, загадчык аддзела Гарадзенскага музея гісторыі рэлігіі, аўтар і стваральнік музея “Гісторыі гарадзенскіх габрэяў”.

Спадар Беніямін прывёз с сабою  дзве перасоўныя выставы:  “Запіскі з попелу”, у якой прадстаўлены расповед і вытрымкі з дзённікаў дзяцей, якія загінулі ў Асвенцыме, другая выстава  – “У вечнай памяці будзе Праведнік” распавядае пра жыхароў Гродна, якія ратавалі падчас вайны габрэйскіх дзяцей.

Выступленне спадара Беніяміна было вельмі кранальным і шчырым. Слухачы УЗВ вельмі пранікліся тэмаю, задавалі шмат пытанняў. Акрамя выставы спадар Беніямін паказаў стужку “Боль памяці”.

На лекцыі слухачы УЗВ сабралі 111 рублёў для падапечных з Мураванскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната. На гэтыя грошы сябры Рады набудць мандарыны, зефір, цукеркі і пірагі. Пачатункі перададуць 12 студзеня, калі творчая група УЗВ паедзе віншаваць падапечных з зімовымі святамі. Збор гошаў стаў першай добрай справаў, якію зладзілі слухачы УЗВ у другім семестры.

Наступная агульная лекцыя адбудзецца 25 студзеня.

Яшчэ запісы