Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Якім чынам універсітэты могуць выступаць ў якасці рухавікоў дзейнасці, накіраванай на актыўнае і здаровае старэнне? Гэтае пытанне абмяркоўвалі нядаўна ў Ірландыі на першай канферэнцыі “Універсітэт, прыязны да сталых людзей”.

На працягу двух дзён навукоўцы дыскутавалі па такіх тэмах, як даследаванні і інавацыі, адукацыя і інфармаванне, удзел сталых людзей у жыцці грамадства, ахова здароўя, тэхналогіі.

Канферэнцыя была ініцыяваная Гарадскім універсітэтам Дубліна (DCU) у партнёрстве з Універсітэтам Арызоны (ЗША) і Універсітэтам Стразклайд з Глазга (Шатландыя).

Ініцыятары руху ўніверсітэтаў, прыязных да сталых людзей, распрацавалі 10 прынцыпаў сваёй дзейнасці. Сярод іх – стымуляванне ўдзелу сталых людзей у жыцці грамадства, спрыянне развіццю і кар’ернаму росту людзей у другой палове іх жыцця, вывучэнне адукацыйных патрэбаў сталых людзей, пашырэнне іх доступу да онлайн-адукацыі, магчымасцяў для аздараўлення, кантактаў з арганізацыямі, якія займаюцца пытаннямі старэння.

Прапануем вашай увазе прэзентацыю генеральнага сакратара міжнароднай федэрацыі па старэнні Джэйн Барат (Dr. Jane Barratt, Secretary General of the IFA), прадстаўленую ў час канферэнцыі.

Age friendly-universities from Third Sector

Ініцыятыва стварэння руху ўніверсітэтаў, прыязных да сталых людзей, базуецца на ідэях, якія ляжаць у падмурку Міжнароднай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей.

Кіраўніцтва праграмы “Універсітэт Залатога Веку” зараз рэалізуе грамадскую кампанію, накіраваную на тое, каб Гродна ў якасці першага беларускага горада далучыўся б да гэтай сеткі і каб гарадзенскія ВНУ таксама адыгравалі больш актыўную ролю ў павышэнні якасці жыцця сталых людзей у нашым горадзе.

Яшчэ запісы