Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

20 снежня слухачы УЗВ разам адсвяткавалі Каляды.

 

Разам з хорам “УЗВышша” праспявалі святочныя калядкі.

 

 

На свята да нас прыехалі сябры з Універсітэту Залатога Узросту з г. Кобрын. Яны прадставілі святочную пастаноўку “Каляды”. Было шмат беларускіх песень, прымавак і танцаў.

 

 

Студэнткі курса “Дзіва-Лаціна” падарылі прысутным некалькі запальных танцаў.

 

Слухачка курса “Творчы палёт” Святлана Елісеева прачытала свой верш “Муха”.

На прыканцы святочнай праграмы прысутныя на вечарыне паглядзелі дэфіле, якое называлася “Поры года”.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Фотаздымкі – Вольгі Ганчарук. Больш фота глядзі тут.

Яшчэ запісы