Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У пачатку красавіка прадстаўнікі кіраўніцтва УЗВ наведалі ў сталіцы Швецыі каледж PRO – найбуйнейшай шведскай арганізацыі пенсіянераў. Гаворка ў час візіту ішла пра магчымасці супрацы паміж УЗВ і гэтым каледжам.

Офіс каледжа знаходзіцца ў прыгарадзе Стакгольма Сольне і месціцца ў будынку Народнага дома, паслугамі якога могуць скарыстацца мясцовыя жыхары і мясцовыя грамадскія арганізацыі.

Выкладчык каледжу Петэш Мюллер распавядае пра арганізацыю працы сваёй установы

Каледж займае палову паверха, на якіх знаходзяцца тры навучальныя залы, пакоі для выкладчыкаў, невялікая бібліятэка і кухня.

Навучэнцы каледжа маюць у сваім распараджэнні невялікі кампутарны клас

Сістэма навучання ў каледжы адрозніваецца ад УЗВ. Людзі тут запісваюцца на курсы працягласцю ад 5 да 15 тыдняў. Заняткі праводзяць нанятыя ў штат выкладчыкі.

У момант, калі мы знаходзіліся ў гасцёх, адбываўся запіс на курсы, прысвечаныя гісторыі Стакгольма, Еўропы, Амерыкі, а таксама курсы па мастацтве і рукадзеллю.

Так выглядае анкета запісу на курс каледжа

Такія адукацыйныя пляцоўкі, заснаваныя PROякія наведваюць 120 тыс. чалавек. Арганізацыя таксама мае вялікі досвед адстойвання інтарэсаў сталых людзей на мясцовым і нацыянальным узроўнях, што можа быць карысным нам у кантэксце рэалізацыі кампаніі “Горад, прыязны да сталых людзей”.

Фота на памяць на развітанне: злева направа Томмі Карлсан, Лана Руднік, Вітаўт Руднік, Петэш Мюллер

Папярэдне на восень бягучага году запланаваны абмен дэлегацыямі УЗВ і PRO.

 

Яшчэ запісы