Праграма “Універсітэт Залатога Веку” у пытаннях і адказах

pra nas

Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную і сацыяльную актывізацыю.

«Універсітэт Залатога Веку» – гэта цікавыя сустрэчы з цікавымі людзьмі, магчымасць навучыцца таму, на што раней не хапала часу, развівацца інтэлектуальна, фізічна і духоўна, быць карыснымі іншым людзям.

Прынцыпы дзейнасці УЗВ:

o актыўнасць;

o пазітыўнасць;

o самадапамога;

o палітычная і рэлігійная нейтральнасць.

Што адбываецца ў межах праграмы УЗВ?

— агульныя тэматычныя сустрэчы (лекцыі, прэзентацыі, гасцёўні);

— праца курсаў і клубаў (каля 30);

— інтэграцыйныя мерапрыемствы (вечарыны, падарожжы, «Жывыя бібліятэкі», Фрымаркеты і г.д.);

— “Школа добрых справаў”;

— праца валанцёрскай групы.

Чым выгодны ўдзел ва УЗВ?

Калі працуе УЗВ?

Акадэмічны год “Універсітэту Залатога Веку” складаецца з двух семестраў, пачынаецца ў кастрычніку і працягваецца да красавіка наступнага года.

Як патрапіць у лік слухачоў УЗВ?

Запіс слухачоў УЗВ адбываецца ў верасні.

Каб стаць слухачом, неабходна ўзяць удзел у прэзентацыі новага акадэмічнага года і запоўніць анкету-заяўку.

Больш падрабязную інфармацыю пра працэдуру запісу можна знайсці ў адпаведным раздзеле на нашым сайце.

Хто і калі заснаваў “Універсітэт Залатога Веку”?

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснавана ў Гродне ў красавіку 2010 г. Яе ініцыятарамі сталі сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”.

З 2015 г. Праграма рэалізуецца сумесна з прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.

Пазнаёміцца з найбольша важнымі падзеямі ў гісторыі Праграмы УЗВ можна з дапамогай нашай “лініі часу”.

Падрабязнае апісанне нашай дзейнасці глядзі таксама ў раздзеле “Кроніка”.

Якія знагароды і поспехі мае “Універсітэт Залатога Веку”?

У 2011 г. “Універсітэт Залатога Веку” быў згаданы ў якасці прыкладу лепшай працы са сталымі людзьмі ў Нацыянальнай справаздачы Рэспублікі Беларусі пра выкананне Мадрыдскага міжнароднага плана па пытаннях старэння.

У снежні 2012 г. блог УЗВ быў прызнаны лепшым беларускім сайтам у сферы нефармальнай адукацыі. Галоўная узнагарода за перамогу ў конкурсе была ўручана ў час Фестывалю нефармальнай адукацыі ў Мінску.

Спецыяльную ўзнагароду атрымаў таксама цыкл фільмаў, прысвечаных дзейнасці УЗВ.

У снежані 2014 г. “Універсітэт Залатога Веку” быў прызнаны “Лепшай адукацыйнай падзяей года” як па выніках інтэрнэт-галасавання, так і па версіі прафесійнага журы.

Дыплом пераможцаў конкурса быў уручаны на Фестывалі нефармальнай адукацыі ў Мінску.

А яшчэ мы маем вялікую колькасць рознага кшталту лістоў падзякі і дыпломаў за дабрачынныя акцыі, арганізаваныя нашымі слухачамі ў межах “Школы добрых справаў”.

Хто падтрымлівае дзейнасць УЗВ?

Фінансавая падтрымка праграмы ў выглядзе праектаў  “Універсітэт Залатога Веку: развіццё актыўнасці і самадапамогі сталых жыхароў Гродна” (2013-2015) і “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” (2015-2017) забяспечваецца Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

З кім сябруе “Універсітэт Залатога Веку”?

Універсітэт Трэцяга Ўзросту пры Вроцлаўскім універсітэце (Польшча)

Фонд Pro Scientia Publica (Вроцлаў, Польшча)

Універсітэт Трэцяга Ўзросту (Trečiojo amžiaus universitetas) (Мар’ямпале, Літва)

Універсітэт трэцяга веку імя Медардаса Чобатаса (Вільня, Літва)

Львоўскі ўніверсітэт трэцяга веку (Украіна)

Універсітэт Трэцяга Веку ў Бэкансфілдзе (Вялікабрытанія)

Мінскі гарадскі ўніверсітэт трэцяга веку

Кобрынскі ўніверсітэт залатога веку

Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск, Беларусь)

Міжнародная геранталагічная сетка AgeNet

Як нас знайсці?

Заняткі “Універсітэту Залатога Веку” адбываюцца ў двух месцах непадалёк ад чыгуначнага вакзалу ў Гродне:

— вул. Будзёнага, 48а-63

— вул. Ціміразева, 10/1-31

Больш падрабязную інфармацыю пра дзейнасць і планы УЗВ можна атрымаць таксама ў кіраўніцы праграмы Ланы Руднік, звярнуўшыся па электроннай пошце lana.rudnik@gmail.com

Вы можаце таксама знайсці нас па тэлефонах (0-152) 75-71-72 альбо +375 25 549-73-85 (life).

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.