Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Першым горадам, які прыймаў мерапрыемствы кампаніі, стаў 21 лістапада Гродна.

Ранкам у цэнтры “Галактыка” адбыўся ўрачысты старт мерапрыемстваў кампаніі ў нашым горадзе.

Удзел у імпрэзе бралі Пастаянны каардынатар ААН у Беларусі Санака Самарасінха і старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў (на фота ўверсе).

 Удзел у імпрэзе бралі сябры Рады УЗВ Уладзімір Рунге і Ларыса Кіркевіч.

Удзел у імпрэзе бралі сябры Рады УЗВ Уладзімір Рунге і Ларыса Кіркевіч.

У гэты ж дзень у абласной бібліятэцы адбыўся круглы стол, прысвечаны ўзаемадзеянню мясцовых уладаў і грамадскіх аб’яднанняў па пытаннях інклюзіі.

УЗВ на сустрэчы прадстаўлялі Вітаўт Руднік і Ларыса Кіркевіч.

Старшыня ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік прапанаваў стварыць у Гродне грамадскую раду па справах сталых людзей, а таксама арганізаваць у пачатку наступнага года сустрэчу, прысвечаную абмеркаванню далучэння Гродна да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных для сталых людзей.

Увечары гэтага ж дня некалькі студэнтаў УЗВ наведалі канцэрт, арганізаваны ў межах кампаніі.

Інфармацыйная рэгіянальная кампанія Арганізацыі Аб’яднаных Нацый “Інклюзіўная Беларусь” накіраваная на дасягненне Мэты ўстойлівага развіцця №10: змяншэнне няроўнасці.

Кампанія заклікана аб’яднаць прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, дзяржаўнага, прыватнага і грамадзянскага сектараў, а таксама уразлівых груп на шляху да грамадства роўных магчымасцяў для ўсіх.

Яшчэ запісы