Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Як у Беларусі ставяцца да старасці і да сталых людзей, цікавыя праекты і ініцыятывы, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей, барацьбу з эйджызмам – гэтыя тэмы абмяркоўваліся ў час дыскусіі «Диалоги ProВОЗРАСТ», якая адбылася 16 снежня ў Мінску.

Героямі імпрэзы, якая ладзілася ў межах праекта Школы журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра, сталі актыўныя сталыя людзі і актывісты розных арганізацый, якія працуюць са сталымі людзьмі.

Мерапрыемства ладзілася ў фармаце “Жывой бібліятэкі”. Гэта азначае, што запрошаныя госці былі “жывымі кнігамі”, якія маглі “пачытаць” удзельнікі імпрэзы.

Такімі “кнігамі”, у прыватнасці, сталі дырэктарка праграмы УЗВ Лана Руднік, сябры Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч, Уладзімір Рунге і Тамара Герасіменка.

Прадстаўнікі “Універсітэту Залатога Веку” на працягу амаль трох гадзін распавядалі розным групам “чытачоў” пра сябе, пра УЗВ, пра сваю працу ў межах УЗВ.

Фармат “Жывой бібліятэкі” актыўна выкарыстоўваецца таксама ў праграме працы УЗВ.

Яшчэ запісы