Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Эксперты гэтай арганізацыі прыехалі ў Беларусь, каб дапамагчы ўраду краіны распрацаваць Нацыянальную стратэгію актыўнага даўгалецця.

Група экспертаў на чале з Віталіяй Гаукайтэ Віцціч прадстаўляла аддзел Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН, які займаецца працай у галіне старэння насельніцтва і стасункаў паміж пакаленнямі.

Удзел у сустрэчы з экспертамі, якая адбылася 11 снежня, бралі эксперты і прадстаўнікі беларускіх грамадскіх арганізацый з Гродна, Кобрына і Мінска, якія займаюцца паляпшэннем якасці жыцця сталых людзей.

Гасцей цікавіла, як адбываецца ўзаемадзеянне паміж беларускім урадам і грамадскімі арганізацыямі пры распрацоўцы важных нацыянальных праграм, ці людзі розных пакаленняў у Беларусі сапраўды маюць роўныя правы і не дыскрымінуюцца па ўзросце, а таксама тое, каго варта далучаць да распрацоўкі нацыянальнай Стратэгіі актыўнага даўгалецця.

Прадстаўнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку” Лана і Вітаўт Руднікі каротка прадставілі ў час сустрэчы працу УЗВ, інфармацыю пра стварэнне кааліцыі “За годнае даўгалецце”, распрацаваныя сябрамі кааліцыі Рэкамендацыі ў Нацыянальную стратэгію, а таксама дапаможнік “Гарады, прыязныя да сталых людзей“.

Яшчэ запісы