Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Досвед працы з інфармацыяй ў межах “Універсітэту Залатога Веку” быў прадстаўлены ў пачатку ліпеня на сустрэчы ў Мінску, арганізаванай у межах праграмы “Месца сустрэчы: Дыялог”.

Удзел у сустрэчы бралі прадстаўнікі арганізацый з розных рэгіёнаў краіны, якія з’яўляюцца атрымальнікамі грантаў у межах праграмы.

У першай частцы сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі складаныя сітуацыі ў дачыненнях з сем’ямі сталых людзей, якім прадстаўляецца дапамога ў межах праектаў.

Прадстаўнікі УЗВ Лана і Вітаўт Руднікі зрабілі для ўдзельнікаў сустрэчы прэзентацыю, якая распавядала пра тое, як мы ладзім супрацу з журналістамі, як папулярызуем сваю дзейнасць з дапамогай сацыяльных сетак, а таксама розных анлайн-сервісаў.

Дадаткова быў арганізаваны невялікі майстар-клас, удзельнікі якога вучыліся пісаць навіны пра сваю дзейнасць для сродкаў масавай інфармацыі.

Удзельнікі сустрэчы, арганізаванай міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне“, адзначылі, што атрыманыя імі веды і ўменні будуць актыўна выкарыстоўвацца ў працы.

На здымку: сустрэчу вядзе кіраўніца “Узаемапаразумення” Анжаліка Аношка

Яшчэ запісы