Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Пра гэта 26 лютага паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Ірына Касцевіч.

Інфармацыя пра намер распрацоўкі такой стратэгіі прагучала з вуснаў міністра яшчэ ў мінулым годзе.

Увосень 2018 г. Міністэрства працы накіравала ў шэраг грамадскіх арганізацый краіны ліст з прапановай даслаць свае рэкамендацыі па змесце Стратэгіі.

Гэтай магчымасцю скарысталіся ўдзельнікі створанай у лістападзе мінулага года кааліцыі “За годнае даўгалецце”, у якую ўваходзяць і прадстаўнікі праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Узгодненыя сябрамі кааліцыі прапановы былі дасланыя 15 лістапада. Пазнаёміцца з іх зместам можна тут.

У падпісаным удзельнікамі кааліцыі Мемарандуме гаворыцца, што галоўнай мэтай Стратэгіі, на думку аўтараў Мемарандуму, павінна стаць стварэнне ўмоў для годнага старэння і максімальнай рэалізацыі патэнцыялу кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця, паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей у прыязным для іх асяроддзі.

Сумеснае прасоўванне ідэі распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця, мясцовых планаў дзеянняў у інтарэсах людзей усіх пакаленняў, збор прапановаў па зместу гэтых дакументаў, а таксама маніторынг эфектыўнасці выканання гэтах планаў з’яўляецца прыярытэтам дзейнасці сябраў кааліцыі “За годнае даўгалецце”.

На гэты момант Мемарандум кааліцыі падпісалі гарадзенскія ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і ўстанова “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне” (Мінск), ГА “Залаты ўзрост” (Віцебск), ГА “Беларуская асацыяцыя сацыяльных работнікаў” (Мінск), “Кобрынскі Клуб дзелавых жанчын “Бона”, “Хэсэд-Рахамім” (Мінск), старшыні Радаў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” і мінскага “Універсітэту трэцяга ўзросту“, а таксама некалькі экспертаў.

Мемарандум адкрыты для падпісання прадстаўнікамі грамадскіх, дзяржаўных, акадэмічных арганізацый з Беларусі і іншых краін, незалежнымі экспертамі, якія падзяляюць палажэнні гэтага дакумента.

 

Яшчэ запісы