Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

6 красавіка адбыўся вясновы вольны кірмаш, арганізаваны слухачамі “Універсітэту Залатога Веку”.


Імпрэза распачалася з вясёлага гоману слухачоў і гасцей УЗВ.

Аўдыторыя хутка запоўнілася людзьмі і рэчамі, насеннем і адзеннем.

Сталы застракацелі яркімі фарбамі вясны.

Усе аматары лецішчаў шчодра дзяліліся паміж сабой насеннем і рознымі саджанцамі гародніны і кветак.

Абмен рэчамі быў вельмі актыўны. Тыя, што прынёс рэчы не патрэбныя ў хаце, якія шкада было выкідаць, былі задаволены, што ў іх пачнецца новае жыццё, што яны будуць карыснымі. Тыя, што набыў рэчы, былі задаволены, што знайшлі тое, што шукалі.

Пад час майстар-класаў наведвальнікі вольнага кірмашу пазнаёміліся з рознымі сакрэтамі аматараў лецішчаў.

Таццяна Шапель апавядала пра віды півонь, як іх размножваць, якія шкоднікі ёсць і як з ім змагацца, каб мець прыгожы вясновы кветнік.

На майстар-класы пра маліну і трускаўкі Тамара Паўловіч не толькі апавядала пра расліны і пра догляд за імі, але і зрабіла дэгустацыю ягад.

Цікавасць выклікаў майстар-клас Наталлі Кавалеўскай пра хуткі кампост і арганічнае земляробства. Гэтая тэма аказалася вельмі актуальнай для гаспадароў агародаў. Было шмат пытанняў і ўдакладненняў.

Традыцыйна Тамара Герасіменка паказала больш за 10 спосабаў, як завязаць хустку ці паланцін. І ўсе прыйшлі да высновы, што хустка – гэта неабходная ў жыцці жанчыны рэч. Хустка можа і сагрэць, і ўпрыгожыць.

Вольны кірмаш 06.04.2019

Рэчы, якія засталіся незапатрабаванымі, пасля кірмашу былі перададзены ў Гродзенскае дабрачыннае таварыства пры Гродзенскай епархіі па вул. Акадэмічная, 2.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы