Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Удзел у турніры, які прайшоў 16 красавіка, бралі 9 каманд, сярод якіх былі і 4 каманды УЗВ.

Поўны склад пятага турніру

Галоўнай арганізатаркай інтэлектуальных спаборніцтваў стала кіраўніца клуба інтэлектуальных гульняў УЗВ “НетЛет”  Наталля Ляснова.

Вядучая Наталля Ляснова

Падрыхтоўка да юбілейнага турніру пачалася задоўга да турніру, і гэта быў асобны займальны перыяд, калі каманды распрацоўвалі свае адметныя знакі і форму адзення: хустачкі, гальштукі са значкамі савы, шалікі з сімволікай прадпрыемстваў і г.д.

Каманда “Гродно Химволокно” прыйшла ў адмысловых фірмовых шаліках

Студэнты “Універсітэту Залатога Веку” былі прадстаўленыя 4 камандамі.

  • “Залаты запас” – капітан Вера Кузовіна,
  • “Самародкі” – капітан Лілія Вільчэўская,
  • “Эўрыка” – капітан Міраслаў Паўлавіч,
  • НЛА – капітан Аліна Сташэўская.

Канкурэнцыю інтэлектулам УЗВ гэтым разам складалі каманды ГІАП, АЗОТа, “Асарці” (“Гроднахімвалакно”), “Аптымісты” (Савет ветэранаў Ленінскага раёна), “Kresowianie” (Універсітэт трэцяга веку пры Саюзе палякаў у Беларусі).

Гульня кіпіць

Спаборніцтвы праходзілі ў традыцыйным фармаце: “Свая гульня ” – 6 тэм па 5 пытанняў, гульня ” Што? Дзе? Калі?”- 2 туры па 10 пытанняў.

Былі і радасныя эмоцыі, і выбухі смеху, і спрэчкі, і напружаная цішыня…

Журы турніра складалася з прадстаўнікоў розных каманд.

Строгае і справядлівае журы

На дапамогу ў зале ў якасці “ластавак”, якія збіраюць адказы каманд і перадаюць іх у журы, былі Даша Радзевіч – намесніца дырэктаркі праграмы УЗВ, а таксама госць з Вялікабрытаніі Іван Кузіё, які ў гэты дзень якраз завітаў у госці ва УЗВ і актыўна дапамагаў у час турніру.

“Ластаўкі” гульні: Іван Кузіё і Дар’я Радзевіч

Па выніках турніра гран-пры атрымала каманда вытворчага аб’яднання “Азот”.

Дыплом першай ступені атрымала дружына “Асарці” з “Гроднахімвалакна”.

Трэцяе і чацьвёртае месцы занялі каманды з УЗВ: “Самародкі” і НЛА.

Партнёрам па арганізацыі пятага турніру быў Савет ветэранаў ГІАП. З дапамогай яго кіраўніцы Алы Тэсталёвай былі набытыя прызы для ўдзельнікаў гульні.

Вось як пракаментавала вынікі турніра яго арганізатарка Наталля Ляснова:

– “Віншую ўсе каманды і кожнага знаўца з перамогай! Якой бы якасці яна не была, гэта ўсё роўна перамога над узростам, якая прыўносіць у наша жыццё пазітыў, аптымізм, веру ў сябе, радасць зносін і нават пэўны статус у вачох моладзі – нашых дзяцей і ўнукаў. Няхай будзе так яшчэ доўгія гады!”

Больш фота з турніру глядзіце па спасылцы.

Яшчэ запісы