Рада УЗВ падсумавала вынікі працы

Рада УЗВ падсумавала вынікі працы

Сябры самакіравання «Універсітэту залатога Веку» сабраліся 5 траўня на сустрэчу, прысвечаную падсумаванню сёлетняга акадэмічнага года.

Справаздачу пра вынікі працы зрабіла старшыня Рады Ларыса Кіркевіч.

Сябры Рады адзначылі, што сёлета з актыўным удзелам сябраў самакіравання былі арганізаваныя вялікая колькасць дабрачынных, культурніцкіх і інтэграцыйных акцый.

Сябры самакіравання рэгулярна сустракаліся са старастамі курсаў і клубаў УЗВ, бралі актыўны ўдзел у дзейнасці валанцёрскай групы.

Чарговае паседжанне Рады запланаванае на 24 жніўня. Размова на ім пойдзе пра падрыхтоўку да 9-га акадэмічнага года «Універсітэту Залатога Веку».

Чарговы набор ва УЗВ плануецца на верасень бягучага года.

 

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.