Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Радзівілы – род, пра які мы ведаем усё і адначасна не ведаем нічога. Уяўляючы славутых князёў пары Вялікага Княства, “некаранаваных каралёў”, мы забываемся, што яшчэ 80 гадоў таму Радзівілам належала значная частка беларускіх земляў. Яны жылі тут, кахалі і расставаліся, сварыліся і мірыліся, ездзілі тут на “Мерсэдэсах”, прымалі ў госці князёў, прынцаў і герцагаў. Славутаму роду Радзівілаў і яго ролі ў гісторыі Беларусі будзе прысвечаная першая ў гэтым навучальным годзе агульная лекцыя “Універсітэту Залатога Веку”.

Госць сустрэчы – Глеб Лабадзенка з Менску, сцісла апавядзе пра гісторыю гэтага слаўнага роду: ад XV стагоддзя і да нашых дзён.

Падрабязна – пра час ад 1870-х гадоў і да 17 верасня 1939 года. Гэтыя звесткі, а таксама сотні ўнікальных архіўных сямейных фота, атрыманыя Глебам Лабадзенкам ад прадстаўнікоў сям’і.

Найперш – ад Эльжбеты Радзівіл, якой цяпер 100 гадоў. Яна – апошні на зямлі чалавек, для каго Нясвіжскі замак быў родным домам.

Глеб Лабадзенка і Эльжбета Радзівіл

Ці існавалі падземныя хады ад замка? Хто насамрэч з’яўляецца Чорнай Паннай Нясвіжа? Як выглядаў прынц Манака, які наведаў Нясвіж у 1932 годзе. Пра гэта ды многае іншае – на сустрэчы.

Глеб Лабадзенка (на здымку вышэй) нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Вядомы беларускі журналіст і краязнаўца. Лаўрэат адной журналісцкай прэміі І ступені («Вольнае слова-2008» 2009 г.) і дзьвюх пісьменьніцкіх («Залаты апостраф» 2004 г. і «Дэбют» імя Максіма Багдановіча 2013 г.). У 2014 годзе разам з Алесяй Літвіноўскай заснаваў бясплатныя курсы беларускай мовы “Мова Нанова”.


Яшчэ запісы