Рэзалюцыя канферэнцыі накіраваная ўладам і ў міжнародныя арганізацыі

Рэзалюцыя канферэнцыі накіраваная ўладам і ў міжнародныя арганізацыі

Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны насельніцтва, аховы здароўя, культуры, адукацыі, інфармацыі, некалькі камісій парламента, аблвыканкамы, гарадзенскі гарвыканкам, Глабальная сетка гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей — гэта няпоўны пералік арганізацый, якім была накіраваная Рэзалюцыя міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Павышэнне якасці жыцця сталых людзей: на шляху да распрацоўкі планаў дзеянняў па пытанях старэння».

Арганізатары канферэнцыі ў суправаджальным лісце выказалі гатоўнасць да далейшага дыялогу і супрацоўніцтва з дзяржаўнымі, грамадскімі і міжнароднымі арганізацыямі, якія займаюцца павышэннем якасці жыцця сталых людзей, а таксама надзею на тое, што прапановы, выкладзеныя ў рэзалюцыі, будуць выкарыстаныя пры распрацоўцы канкрэтных праграм і праектаў, якія закранаюць інтарэсы людзей розных пакаленняў.

Канферэнцыя пры актыўным удзеле студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку» была арганізаваная 8-9 красавіка ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» і міжнародным грамадскім аб’яднаннем «Узаемапаразуменне«.

Поўныя версіі Рэзалюцыі глядзіце тут:

на беларускай мове

на рускай мове

на англійскай мове

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.