Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

28 сакавіка слухачы Універсітэта Залатога Веку ў межах курса “Сусвет і неба: ад філасофіі да практыкі” зладзілі вандроўку ў паўночную частку Гарадзеншчыны.

Першы прыпынак пад час вандроўкі група зрабіла ў в. Крэва каля руінаў Крэўскага замка. Спадар Алесь Госцеў, выкладчык курса, расказаў пра некаторыя падзеі, якія адбыліся ў гэтым замку. Ён успомніў, як князь Вітаўт быў узяты ў палон сваім братам Ягайла, збег з яго, а праз некаторы час стаў Вялікім князем Літоўскім. Так сама спадар Алесь нагадаў пра вялікую падзею, якая мела ўплыў на гісторыю Беларусі – гэта падпісанне Крэўскай Уніі.

 

 

Другім прыпынкам стаў касцёл у в. Баруны. У ім знаходзіцца цудатворны абраз Маці Божай Барунскай. А ў яго падвале дзейнічае крыніца святой вады, якая мае, па словах мясцовых жыхароў, лячэбныя ўласцівасці.

 

 

Асноўнай мэтай вандроўкі было наведванне кропкі геадэзічнай дугі Струвэ ў в. Цюпешкі і музея дугі Струвэ ў Гальшанах.

 

 

Супрацоўніца музея расказала, што даўжыня дугі складае 2820м і мае 265 геадэзічных пункта. Яна будавалася ад Паўночна-Ледавітага акіяны да Чорнага мора ў 19ст. Мэтах гэтай працы было даказаць, што Зямля мае круглую, а не эліпсоідную форму. Дакладнасць разлікаў каардынат геадэзічных кропак, праведзеных у 19ст. састаўляе 2-3см у параўнанні з сучаснымі метадамі матэматычных разлікаў.

 

 

Будучы ў Гальшанах не магчыма было не наведаць руіны Гальшанскага замка. Зараз там вядзецца адбудова часткі замка. У якасці матэрыяла для працы выкарыстоўваецца цагліна сабраная на тэрыторыі замка ад раней разбураных частак будынку.

 

 

Па дарозе да Гродна групе пашанцавала з надвор’ем: неба было ясным. І слухачка курса “Сусвет і неба” Наталля Кардаш ужо на плошчы каля чыгуначнага вакзала лазернай указкай паказала некалькі бачных сузор’яў.

На гэтым скончыўся выязны занятак курса “Сусвет і неба: ад філасофіі да практыкі”.

Болей фотаздымкаў глядзі па спасылцы.

Мерапрыемства адбылося ў межах праекта “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз актывізацыю і ўзаемадапамогу”, падтрыманага Фондам Памяць, адказнась і будучыня” у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”, якая каардынуецца Міжнародным грамадскім аб’яднаннем “Узаемапаразуменне”. Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванні Фонда EVZ. Адказнасць за змест публікацыі нясуць яе аўтары.

Яшчэ запісы