Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

У гэтым навучальным годзе ва УЗВ  пачаў працу клуб інтэлектуальных гульняў.

Зараз удзельнікі актыўна рыхтуюцца да правядзення першага гарадскога турніра па спартыўным варыянце гульні «Што? Дзе? Калі?» сярод сеньёраў.

На чарговае паседжанне клубу інтэлектуальных гульняў УЗВ быў запрошаны Максім Сыраваткін, вядучы гулец і арганізатар моладзевых гульняў ШДК.

Максім даў вельмі добрыя каштоўныя парады, падзяліўся некаторымі тонкасцямі гульні, на прыкладзе канкрэтных пытанняў паказаў, як знаходзіць правільныя дакладныя адказы.

Пасля гэтай сустрэчы удзельнікі клубу сказалі, што цікавасць да  “Што? Дзе? Калі?” стала яшчэ большай, яны з нецярпеннем чакаюць гарадской гульні.

Сам турнір адбудзецца 17 лютага. Каб далучыцца да гульні, трэба запісацца па тэлефонах:
– 75 71 72
– 8 029 587 94 63, Наталля Ляснова.

 

Яшчэ запісы