Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Новыя курсы і клубы з’явяцца ў праграме дзесятага акадэмічнага года праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Пакуль студэнты УЗВ знаходзяцца на канікулах, каманда праграмы актыўна рыхтуецца да новага сезону.

Ужо зараз вядома, што праграма навучання дапоўніцца новымі курсамі і клубамі.

Да прыкладу, вядомы гарадзенскі краязнаўца і педагог Алесь Госцеў прапануе студэнтам УЗВ займальны курс па астраноміі.

Для тых, хто цікавіцца пытаннямі эканомікі, рыхтуецца курс “Эканоміка на пальцах”.

Папярэдняя праграма заняткаў на 2018-2019 гг будзе падрыхтаваная ўжо ў жніўні.

Набор студэнтаў УЗВ на новы навучальны год будзе абвешчаны ў канцы жніўня.

Новы акадэмічны год “Універсітэту Залатога Веку” распачнецца 4 кастрычніка.


Яшчэ запісы