Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

На сайце Палаты прадстаўнікоў беларускага парламенту апублікавана інфармацыя пра Круглы стол «Сацыяльныя практыкі і стратэгіі актыўнага даўгалецця — патэнцыял для развіцця грамадства», які адбыўся 4 красавіка.
Удзел у гэтым мерапрыемстве бралі і прадстаўнікі кааліцыі “За годнае даўгалецце”, сярод ініцыятараў стварэння якой быў і “Універсітэт Залатога Веку”.

Фотаздымак з сайту Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ад 4 красавіка

Удзельнікі пасяджэння заслухалі інфармацыю аб старэнні насельніцтва і сацыяльна-эканамічных наступствах гэтага працэсу, ахове здароўя насельніцтва і сучасных аспектах мужчынскага здароўя, трансфармацыі грамадства ў існуючых дэмаграфічных умовах, сацыяльнай падтрымцы і сацыяльным абслугоўванні сталых грамадзян, прыярытэтах у рэалізацыі канцэпцыі актыўнага даўгалецця.

Асобны блок быў прысвечаны распрацоўцы нацыянальнай стратэгіі ў інтарэсах сталых людзей.

Нагадаем, што стваральнікамі і актывістамі праграмы “Універсітэт Залатога Веку” ужо неаднойчы агучвалася ідэа распрацоўкі Нацыянальнай стратэгіі актыўнага даўгалецця, а таксама мясцовых планаў дзеянняў у інтарэсах сталых людзей.

На базе УЗВ ужо адбыліся дзьве буйныя міжнародныя канферэнцыі (2013 і 2016 гг.), прысвечаныя гэтаму пытанню.

Праца ў гэтым накірунку будзе працягвацца і арганізацыямі-сябрамі кааліцыі “За годнае даўгалецце”.

Пазнаёміцца з матэрыяламі, прадстаўленымі ў час працы Круглага стала, можна па спасылцы.

 

Яшчэ запісы