Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News
Універсітэт Залатога Веку

Навучэнцы секцыі  “Сад мары” і на канікулах працягваюць практычныя  заняткі.

Гэтым разам яны гасцілі на лецішчы Таццяны Шапель, якая добразычліва распавяла і паказала свой сад.

Нас радавалі шматлікія кветкі, якія клапатліва Таццяна выгадавала на сваім участку:  ружы, клематысы, хосты, экзатычныя рададэндроны і шмат іншых.

Уіверсітэт Залатога Веку

Ураджай клубніц у гэтым годзе быў добры і іх збіралі у вёдры.

sunicy

А хутка грыбы, яблыкі, якія лепш збіраць у кошычкі.  На наступным занятку вучыліся рабіць кошыкі.

koshychki

Тыдзень таму паглядзелі сад Тацяны Ерыксонавай.

Вельмі многа цікавага ўбачылі, маліны некалькі сартоў,  смародзіны.

“Папіроўкай” ужо і паласаваліся, кветак шмат. Пабывалі ў яе знаёмай, сапраўднага  дызайнера, захопленага кветкавода.

P1050290

Убачылі вельмі прыгожы сад, калекцыю ружаў і другіх кветак, даведаліся многа новага. Наперадзе другія справы  і сустрэчы.

Універсітэт Залатога Веку

Вікторыя Квасоўка

Яшчэ запісы