Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

19 красавіка ва Універсітэце Залатога Веку адбыўся шахматны турнір па кругавой сістэме.

У спаборніцтве ўдзельнічалі слухачы шахматнага клуба УЗВ Зінаіда Івашчанка, Ніна Бортнік і Альміра Маслоўская, а таксама ЕВС-валанцёр з Францыі Эмрык Пансэ.

У выніку напружаных партый, першае масца заняў Эмрык, другое – Зінаіда, а трэцяе – Альміра.

Кіраўнік клуба Вечаслаў Яткоўскі кажа, што гэта толькі пачатак, многія ўдзельніцы толькі пачынаюць знаёміцца з шахматамі. І ў межах шахматнага клуба ў наступным годзе ўсіх зацікаўленых будуць чакаць больш паглыбленыя і практычныя заняткі.

Яшчэ запісы