Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Студэнты “Універсітэту Залатога Веку” запланавалі 30 лістапада дабрачынныя акцыі, якія будуць рабіць да канца сёлетняга навучальнага года.

Сёлета студэнты УЗВ заявілі каля 10 ідэй добрых справаў

Сярод агучаных у час планавання дзейнасці Школы добрых справаў ідэй – працяг супрацоўніцтва з “Гродзенскім дзіцячым хоспісам”, псіха-неўралагічным дыспансерам у Мураванцы, прытулкам для бяздомных жывёлаў, удзел у экалагічнай акцыі “Зробім!“.

Ініцыятарамі далучэння да дабрачыннай экалагічнай акцыі “Зробім!” сталі Тамара і Міраслаў Паўловічы (на здымку злева)

Разынкай сёлетняй Школы добрых справаў можа стаць выданне кнігі студэнтаў УЗВ, прысвечанай 10-годдзю праграмы, прапанаваная Мікалаем Халянковым.

Школа добрых справаў УЗВ-9 by Slidely Slideshow

Школа добрых справаў дзейнічае ва УЗВ з 2010 г.

Першай акцыя стала пасадка алеі УЗВ у гарадзенскім заапарку, якая зараз вырасла і добра бачная з боку вуліцы Ціміразева.

Садзім алею УЗВ у гарадзенскім заапарку

З таго часу студэнты “Універсітэту Залатога Веку” зладзілі дзесяткі іншых добрых справаў на карысць горада і людзей, якія мелі патрэбу ў дапамозе.

 

Яшчэ запісы