Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News
універсітэт залатога веку

Слухачы “Універсітэту Залатога Веку” запланавалі на гэты акадэмічны год 10 дабрачынных акцый. На першым паседжанні новай Рады УЗВ былі падведзеныя першыя вынікі гэтай дзейнасці.
Вось якія справы мы ўжо ажыццявілі:

– Збор сродкаў для Гарадзенскай сінагогі, у якой адбыўся пажар.

Слухачамі УЗВ сабрана і пералічана 756 000 рублёў (каардынатар справы Уладзімір Рунге).

універсітэт залатога веку

Слухачы УЗВ аднымі з першых прыйшлі ратаваць гарадзенскую сінагогу

Слухачы УЗВ Ганна-Галіна Гапоненка, Людміла Гладкова, Данута Макей, Андрэй Пячынін, Ларыса Кіркевіч, Марыя Аліхвер, Марыя Станіславіч у якасці валанцёраў прыбралі вялікае памяшканне ў сінагозе, ачысцілі яго ад рэчаў, якія прыйшлі ў нягоднасць у выніку пажару.

– Добра папрацавала каардынатарка добрай справы па збору сродкаў для прытулку для бяздомных жывёлаў, якім апякуецца грамадскае аб’яднанне “Адданае сэрца” слухачка УЗВ Аліцыя Гацілава (на здымку зправа).

грошы-для-прытулку

У выніку гэтай акцыі для патрэбаў прытулку было перададзена 732000 рублёў.

– 12 снежня слухачы паставілі свае подпісы ў падтрымкў ідэі аб усталяванні помніка Давіду Гарадзенскаму ў скверы на пл. Савецкай (каардынатарка Данута Макей). Подпісы былі перададзены ў гарвыканкам, атрыманы адказ ад кіраўніка гарвыканкама, пытанне разглядаецца ў адпаведным парадку, але яшчэ не вырашана.

– У час Каляднай вечарыны быў праведзены дабрачынны кірмаш (каардынатарка ад УЗВ Людміла Гладкова), сабраныя ў час якога сродкі (2 млн. 300 тыс. руб.) былі перададзеныя грамадскаму аб’яднанню “Гродзенскі дзіцячы хоспіс”.

універсітэт залатога веку

Кіраўніца гэтай арганізацыі Вольга Шульга (на здымку зправа) падзякавала 30 студзеня на агульнай сустрэчы слухачоў УЗВ за гэтую дапамогу і ўручыла нам афіцыйную падзяку.

А зараз на нашу дапамогу спадзяюцца інваліды з Мураванскага Дому інвалідаў.

З 3 лютага на працягу тыдня мы будзем збіраць рэчы для жыльцоў гэтага Дома: жаночыя халаты, цёплыя курткі, свэтры, спартыўныя касцюмы , штаны, мужчынскія кашулі. Мы плануем таксама по магчымасці сабраць сродкі для таго, каб набыць для гэтых людзей памперсы (адказная за акцыю Людміла Шведава).

На абвестку пра ўдзел у праекце “Малодшы брат, малодшая сястра” адгукнуліся і нашы слухачы, і зусім незнаёмыя людзі. Вы яшчэ можаце паспець далучыцца да каманды людзей з добрымі сэрцамі, да тых, хто хоча дапамагаць людзям, якія маюць патрэбу ў дапамозе.

Нам трэба спяшацца да гэтых людзей, каб новым пакаленням засталіся іх успаміны, якія мы з вамі запішам. Трэба пастарацца , каб апошнія гады іх жыцця былі сагрэты і нашым цяплом, якое не цяжка аддаваць, калі яго маеш, таму што тады дабраты і цяпла становіцца толькі больш.

Кожны год кала 20 % ахвяр сталінскіх і фашысцкіх рэпрэсій назаўсёды пакідаюць нашу зямлю.

Будучых валанцёраў-удзельнікаў праграмы “Малодшы брат, малодшая сястра” просім адгукнуцца да 10 лютага (тел. 8-029 5874564, Марыя).

Марыя Станіславіч

Яшчэ запісы