Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Глядзіце прэзентацыю, якая была прадстаўленая нядаўна ў Бішкеку Магдай Росман, міжнароднай эксперткай ХэлпЭйдж па праблемах гвалту, жорсткага абыходжання і пагарды.

Паводле даследавання, праведзенага нядаўна ў пяці еўрапейскіх краінах, было выяўлена, што 28% сталых жанчын падвяргаліся гвалту і жорсткаму абыходжанню ў сваім уласным доме за апошнія 12 месяцаў, у тым ліку:

– эмацыянальны гвалт (24%),

– фінансавы гвалт (9%),

– парушэнне правоў (6%),

– грэбаванне (5%),

– сэксуальны гвалт (3%),

– фізічны гвалт (2%)

Пры гэтым, паводле ацэнак Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, публічнай становіцца інфармацыя толькі аб 1 з 24 выпадкаў жорсткага абыходжання са сталымі людзьмі.

У прэзентацыі прадстаўлена інфармацыя пра тое, што такое гвалт у дачыненні да сталых людзей, у якіх формах ён праяўляецца, а таксама што неабходна зрабіць для папярэджання і супрацьдзеяння гэтаму гвалту.

Предупреждение насилия в отношении пожилых людей from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Яшчэ запісы