Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Ірына Ротнава, слухачка УЗВ, напісала верш, які яна прысвяціла праграме.

Спадарыня Ірына была актыўнаў слухачкай УЗВ у 2011-2015 гадах, яна наведвала розныя заняткі прымала актыўны ўдзел у мерапрыемствах праграмы.

Зараз яна не можа наведваць заняткі па стане здароў’я, але не забывае УЗВ і з цяплынёю ўзгадвае час, які правяла на занятках.

 

 

 

 

Вясна

За хмарак сонца выглядае

І промні на зямельку пасылае,

Каб хутчэй яе сагрэць

Ды ў зелень усё адзець.

Лес у напружаным чаканні

І ў начы, і ў дзень, і ў ранні,

Каб пасля зімы памыцца

Трэба дожджыку паліцца.

Зямелька ўся цяпла чакае

І ў лесе, і ў полі ўся прырода ажывае.

А ляшчына не чакае –

Завушнічкі прычапляе.

Коцікі паселі на вярбе і на лазе,

Ад іх прыемны пах ідзе.

Першацвет акінуў вокам:

“Ды мядуніца заквітнела навокал!”

А ў полі ля дарогі

І падбел устал на ногі,

Жоўту шапачку адзявае

Сонца цёплага чакае.

Дзмухавец ад сну прачнуўся,

Галоўкай да сонца павярнуўся.

Каля яго вакол і ўся

Зажаўцелася сям’я.

Жаваронка звон над полем л’ецца,

А ў небе сонейка смяецца,

Аддае сваё цяпло,

Каб на зямлі ўсё жыло!

 

Яшчэ запісы