Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

16-19 чэрвеня праходзіў 7-м міжнародны фэстываль “Вільнюс, які спявае”, на якім выступіў хор “УЗВышша”.

Фэстываль праходзіў на некалькіх пляцоўках – спачатку ўдзельнікі выступалі ў Вільне, а на наступны дзень іх сустракаў Тракайскі замак.

У гэтым годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў з 5 краінаў, песні гучалі на беларускай, літоўскай, латышскай, польскай і вегерскай мовах.

Рэпертуар, які прадставілі ўдзельнікі “УЗВышша” на фэсце, складаўся з 6 вяснавых абрадавых песень. Гэта было не проста выступленне, а прэзентацыя беларускіх абрадаў – пазнаёмілі глядачоў фэсту з абрадам “Гуканнем вясны”.

Акрамя песень ўдзельнікі “УЗВышша” прадставілі гасцям фэсту беларускія народныя гульні.

Вера Кунцэвіч, кіраўніца “УЗВышша”, атрымоўвае падзяку ад арганізатараў

У апошні дзень мерапрыемста ўсе удзельнікі сабраліся разам, каб праспяваць свае песні. Разам з хорам “УЗВышша” удзельнікі праспявалі “Купалінку”.

 

Усе фотаздымкі з мерапрыемства можна паглядзець у альбоме.

Яшчэ запісы

Каментароў - 1

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *