Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Студэнты Універсітэта Залатога Веку ў межах курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лесах” былі запрошаны 28 лютага 2019г. ў літаратурна-музычны салон “У пані Элізы”. Тэма была вельмі цікавая. Яна была прысвечана яўрэйству ў творчасці Элізы Ажешкі і называлася “Міфы і факты яўрэйскай самабытнасці ў творчасці Элізы Ажэшкі”.

Ала Петрушкевіч, выкладчыца курса “Літаратурная гарадзеншчына ў постацях і лёсах”

Слухачам УЗВ было цікава слухаць шаноўных выкладчыкаў Гродзенскага Універсітэта імя Янка Купалы, прафесараў Святлану Піліпаўну Мусіенка і Аляксея Міхайлавіча Пяткевіча. Таксама пра вялікую гарадзенку апавядала выкладчыца курса Ала Петрушкевіч.

 

 

Святлана Піліпаўна Мусіенка ўдзельнічае ў новым выданні твораў Ажэшкі. Асабліва цікава апавядала пані прафесар пра раман “Мэйер Юзэфовіч”, пра Міхала Андрэёлі, вядомага мастака, графіка і ілюстратара, які рабіў малюнкі да гэтай кнігі.

 

Святлана Піліпаўна Мусіенка

Імпрэзу ўпрыгожыла песня на верш Лейбы Найдуса ў выкананні Таццяны і Паўла Салаўёвых.

 

Павел і Таццяна Салаўёвы

 

 

Яшчэ запісы