Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Падзяку за дапамогу, разуменне і клопат, увагу да сем’яў, у якіх выхоўваюцца цяжка і безнадзейна хворыя дзеці атрымалі 15 студзеня слухачы “Універсітэту Залатога Веку”.

Падзяку ў час агульнай лекцыі ўручыла дырэктар грамадскага дабрачыннага аб’яднання “Гродзенскі дзіцячы хоспіс” Вольга Шульга (на здымку вышэй зправа).

Тамара Герасіменка і Вольга Шульга

Падзяку атрымлівае сябра Рады УЗВ, ініцыятарка дабрачыннай акцыі на карысць хворых дзетак Тамара Герасіменка

Такім чынам кіраўніцтва гэтай арганізацыі адрэагавала на дабрачынную калядную акцыю УЗВ, у час якой нашыя слухачы сабралі звыш 2 млн. рублёў. Усе гэтыя грошы перададзеныя “Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу”.

Падзяка ад Гродзенскага дзіцячага хоспісаПа словах Вольгі Шульгі, сродкі пойдуць на набыццё лекаў і прыладаў да медыцынскага абсталявання, патрэбнага цяжка хворым дзецям.

На 22 студзеня запланаваная чарговая дабрачыная акцыя УЗВ. У гэты дзень нашыя студэнты з канцэртам і невялікімі пачастункамі наведаюць псіха-неўралагічны дыспансер у Мураванцы.

 

Яшчэ запісы