Слухачы УЗВ наведалі Брыгіцкі манастрыр

Слухачы УЗВ наведалі Брыгіцкі манастрыр

10 сакавіка адбылася чарговая вандроўка, якую арганізаваў клуб «Гародня шматканфесійная». Ідэя заняткаў у клубе — знаёмства з рознымі рэлігійнымі канфесіямі, сустрэчы са святарамі.

Гэтым разам слухачы УЗВ завіталі ў Брыгіцкі манастрыр, дзе для іх правёў экскурсію святар Антоній Грэмза. Святар Антоній не толькі падрабязна распавёў гісторыю манастыра, але і паказаў падвальныя памяшканні, у якіх цяпер размяшчаецца маленькі музей.

Больш за 70 студэнтаў УЗВ наведалі гэту экскурсію.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.