Слухачы УЗВ наведалі Мураванку

Слухачы УЗВ наведалі Мураванку

Невялікі канцэрт і салодкія пачастункі для сталых людзей, якія жывуць у псіха-неўралагічным інтэрнаце, падрыхтавалі 22 студзеня студэнты «Універсітэту Залатога Веку».

Удзельнікі хору «УЗВышша», які дзейнічае пры УЗВ, спявалі калядкі, вадзілі карагоды, размаўлялі за гарбатай з людзьмі, якім наканавана лёсам знаходзіцца ў гэтай установе. Многія з іх зусім адзінокія і могуць разлічваць толькі на вельмі абмежаваную колькасць кантактаў са знешнім светам.

Гэта быў ужо трэці візіт студэнтаў «Універсітэту Залатога Веку» у Мураванку. У снежні мінулага году туды былі адвезеныя памперсы для дарослых, грошы на якія збіралі ўсім УЗВ.

Пакінуць каментар

Ваш эмэйл не будзе паказаны.