Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Клуб падарожнікаў УЗВ 24 лютага зладзіў чарговую вандроўку.

Больш за 20 студэнтаў УЗВ разам са спадарыняй Алай Петрушкевіч наведалі музей ў Гудзевічах.

Пра Гудзевічы ведаюць дзякуючы літаратурна-краязнаўчаму музею, які быў створаны яшчэ ў 1965 годзе. Заснавальнікам яго з’яўляецца Алесь Мікалаевіч Белакоз. У музеі знаходзіцца больш за 16 000 экспанатаў.

Гонар музея – калекцыя вырабаў у тэхніцы падвойнага ткацтва канца XIX-XX стст. У музеі праводзяцца тэматычныя і тэатралізаваныя экскурсіі, музейныя заняткі, чытаюцца лекцыі, арганізуюцца разнастайныя выставы, масавыя мерапрыемствы. Пры музеі працуе гурток ткацтва, дзе ўсе жадаючыя могуць засвоіць тэхналогію ткацтва на станках. У 2011 годзе статус нематэрыяльнай каштоўнасці прысвоены тэхналогіі падвойнага ткацтва, якая захоўваецца супрацоўнікамі музея.


Студэнты УЗВ наведалі музей, паглаядзелі, як праходзяць заняткі па ткацтву і адсвяткавалі масленіцу разам з супрацоўнікамі музея, якія падрыхтавалі пачастункі і танцавальныя майстар-класы.

У канцы падарожжа група студэнтаў УЗВ наведала магілу Алеся Белакоза, які памёр у снежні  2016 г.

Удзельнікі вандроўкі пакінулі падрабязныя водкугі пра падарожжа.

Яшчэ запісы