Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News
універсітэт залатога веку

На працягу амаль двух гадзін Брус Бакнэл (Bruce Bucknell) дзяліўся са сталымі гарадзенцамі інфармацыяй пра жыццё сталых людзей у Вялікабрытаніі, а таксама адказваў на шматлікія пытанні.

Па словах сп. Бакнэла, сёння на Брытанскіх выспах жыве 17% людзей ва ўзросце старэйшым за 65 год (10 мільёнаў з 62 млн. жыхароў Вялікабрытаніі). У 2035 г. гэтая лічба ўзрасце да 23%. Таму брытанскі ўрад шчыльна займаецца ўдасканаленнем палітыкі, якая тычыцца сталых людзей.

У прыватнасці, зараз рэалізоўваюцца ў жыццё два новыя прынцыпы такой палітыкі:

– забеспячэнне магчымасці ўдзельнічаць у жыцці грамадства, даўжэй заставацца на рынку працы, больш актыўна займацца валанцёрскай працай на карысць грамадства;

– большая персанальная адказнасць за сваё здароўе, за якасць свайго жыцця.

Як адзначыў сп. Бакнэл, урад краіны, а таксама мясцовыя органы кіравання выдаткоўваюць вялікія грошы на развіццё розных формаў сацыяльнай працы са сталымі людзьмі. Гэта і стварэнне спецыяльнага жылля для сталых людзей, і прадстаўленне ім апекуноў, і павелічэнне колькасці прыёмных сем’яў для сталых, і дапамога ў паўсядзённым жыцці (прыборка, прыгатаванне ежы і г.д.), і дапамога ў рэабілітацыі і тэрапіі.

Пасол Яе Вялікасці не раз звяртаў увагу на тое, што клопат пра сталых людзей павінна праяўляць не толькі дзяржава, але і арганізацыі грамадзянскай супольнасці. У Брытаніі пашырана практыка стварэння грамадскіх арганізацый, заснаваных сталымі людзьмі, універсітэтаў трэцяга ўзросту і Адкрытых універсітэтаў, у якіх навучаюцца людзі розных узростаў.

Брус Бакнэл

– Калі мы хочам зрабіць свет лепшым, то павінны скарыстацца для гэтага досведам старэйшых пакаленняў – сказаў у пачатку сустрэчы Брус Бакнэл. А ў канцы дадаў, што сталыя людзі могуць сыграць важную ролю і ў паляпшэнні адносінаў паміж нашымі краінамі.

Слухачы УЗВ, якія бралі ўдзел у сустрэчы, проста засыпалі пасла самымі рознымі пытаннямі.

Брус Бакнэл

Ужо пасля сканчэння сустрэчы за гарбатай размова працягнулася яшчэ на гадзіну! У хуткім часе на нашым сайце з’явіцца больш падрабязны артыкул пра сустрэчу. Чытайце яго і вы даведаецеся:

– з каго і чаму бяруць прыклад сталыя брытанцы?

– што Брус Бакнэл распавёў сваю маму?

– з якімі стэрэатыпамі сп. Бакнэл ехаў у Беларусь і якія з іх спраўдзіліся?

– чаму пасол не ў захапленні ад забароны традыцыйнага для брытанцаў палявання на ліс?

Яшчэ запісы