Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Асоба Элізы Ажэшкі займае вялікае месца ў беларускай літаратуры, таму слухачы курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў асобах і постацях” наведалі літаратурна-музычны салон “У пані Элізы”, які дзейнічае ў юнацкім філіяле абласной бібліятэкі імя Карскага.

Тэма сустрэчы — “Прырода і рака Нёман у творчасці Э.Ажэшкі”.

Слухачы УЗВ не толькі са здавальненнем слухалі выступ супрацоўніц музея і цікавыю прамову літаратуразнаўца Аляксея Пяткевіча, але і самі актыўна ўдзельнічалі ў гэтай імпрэзе.

Надзея Дзенісевіч, Ріма Алізаровіч, Аліцыя Гацілава і Людміла Мацвеева з натхненнем чыталі пейзажныя замалёўкі, якія ім найбольш спадабаліся з творчасці пані Элізы. Лілія Вільчэўская прачытала верш па-польску.

Уладзімір Рунге прачытаў тэтрастых Алы Петрушкевіч паводле навэлы Элізы Ажэшкі “Gloria Victis”.

Яшчэ запісы