Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Дзвюм яркім постацям польскай літаратуры, нашай знакамітай зямлячцы Элізе Ажэшцы і паэтцы Мар’і Канапніцкай была прысвечана сустрэча ў салоне “У пані Элізы”, у мілым дамку ў цэнтры вуліцы, што носіць імя Элізы Ажэшкі.


Лёс пераплёў іх сцяжыны, ужо ў самым пачатку жыццёвага шляху звёўшы ў адным пансіёне пад Варшавай. Праз многа гадоў яны ізноў сустрэліся, стаўшы знакамітымі літаратаркамі. Шчырае сяброўства звязала гэтых асобаў, былі сустрэчы, ліставанне. І пайсці з жыццця ім лёсіла ў адным годзе.

Пра ўсё гэта вялася размова. Выкладчыца курса Ала Петрушкевіч распавяла пра тое, як у часы нашаніўства шанавалі беларускія адраджэнцы гэтых творцаў. На сыход адгукнуліся прачулым словам. А Янка Купала напісаў верш, прысвечаны Мар’і Канапніцкай. Настаўніца з Польшчы Беата Барась, чыя Радзіма побач з домам-музеем Мар’і Канапніцкай, падзялілася сваімі ўражаннямі пра паэтку, прачытала яе
вершы.


Старста курса “Літаратурная Гарадзеншчына ў постацях і лёсах” Лілія Вільчэўская расказала пра свае першыя сустрэчы з творчасцю Элізы Ажшкі і таксама прачытала вершы Мар’і Канапніцкай у арыгінале.

Яшчэ запісы