Падтрымаць насКронікаСувязь з намі55+ News

Аматаркі падарожжаў з “Універсітэта Залатога Веку” зладзілі вандроўку ў Нямеччыну, Галандыю і Польшчу.

“Падчас вандроўкі мы наведалі Варшаву, былі ў Патсдаме з яго цудоўным паркам Сан-Сусі, пабачылі велічны Кёльнскі сабор, пабывалі ў Магдэбурге” – кажа ініцыятарка падарожжа Галіна Міхеева (на здымку ніжэй).

Па словах Галіны, група нашых студэнтаў пабывала ў Кёкенхофе, каралеўскім парку кветак у Галандыі.

– Нас вельмі ўразілі дагледжаныя палі Нідэрландаў з квадратамі цюльпанаў ды статкамі шчаслівых кароў. І, канешне, сам Амстэрдам, у якім мы былі амаль суткі, за якія акрамя экскурсій паспелі выйсці на начны шпацыр па цэнтру горада – адзначае сп-ня Галіна.

На зваротным шляху гарадзенцы наведалі таксама Берлін, па якім прагуляліся з выдатнейшым экскурсаводам.

Група завітала таксама на зваротным шляху ў ціхую старажытную Познань.

– Усё падарожжа адбылося ў вельмі цёплай атмасферы. У групе усе клапаціліся адзін аб адным – кажа Галіна Міхеева.

Гэта ўжо не першае падарожжа, здзейсненае студэнтамі УЗВ. Нашыя навучэнцы ўжо наведвалі Польшчу, Літву, Чэхію, а таксама розныя гарады нашай краіны.

Яшчэ запісы